Мазырскіх чыноўнікаў павіншавалі з юбілеем Усеагульнай дэкларацыі
https://spring96.org/be/news/26397
2008
2008-12-09T15:48:40+0200
2008-12-09T15:48:40+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Павал Наздра, каардынатар БХД па Гомельскай воблацсі, павіншаваў з 60-годзьдзем прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Мазырскіх чыноўнікаў, сярод якіх начальнік міліцыі Гвозьдзь Сяргей Аляксандравіч, начальнік Мазырскага ГРАУС Дудров Аляксей Мікалаевіч, пракурор Мазырскага раёна Сушынскі В.В. і старшыня Мазырскага райвыканкама Ліс Анатоль Уладзіміравіч.
У віншавальным лісце Павал падкрэсліў, што “Усеагульная дэкларацыя - гэта свайго роду дамова паміж урадамі краін і іх грамадзянамі, якія маюць права патрабаваць, каб гэтая дамова паважалася.
Валодаючы неад'емна прыналежнымі нам правамі чалавека, мы гэтак жа павінны паважаць правы іншых людзей і спрыяць таму, каб гэтыя правы сталі рэальнасцю для ўсіх”.