Затрыманьні напярэдадні юбілею Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/26396
2008
2008-12-09T15:34:48+0200
2008-12-09T15:34:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Берасці на адным з міні-рынкаў сёньня былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі актывісты масцовых незалежных прафсаюзаў Валянцін Лазарэнка і Зінаіда Міхнюк. Яны раздавалі мінакам віншаваньні-запрашэньні на мітынг 10 сьнежня, які быў дазволены гарадскімі уладамі.
Затрыманых даставілі ў Брэсцкі гарадскі аддзел унутраных спраў, дзе ўтрымліваюць без складаньня пратаколу. Міліцыянты паведамілі затрыманым, што пакуль вывучаюць зьмест запрашэньня наконт утрыманьня ў ім недазволенай інфармацыі.
Такім чынам, 60-ая гадавіна прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якую шырока адзначаюць ва ўсім сьвеце, азмрочана першымі незаконнымі затрыманьнямі грамадзян у Беларусі.