viasna on patreon

Разам адзначым юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека!

2008 2008-12-09T14:42:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/60_un_by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня ўсё чалавецтва адзначае знамянальную дату - 60-ыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якую ратыфікавала і Рэспубліка Беларусь. У гэты дзень беларускія праваабаронцы, дэмакратычнае грамадства і проста людзі добрай волі нагадаюць грамадзянам Беларусі і ўраду пра тыя агульначалавечыя каштоўнасьці, правы і свабоды, якія знайшлі сваё ўвасабленьне ў гэтым знакавым дакуменце.

 

У гэты дзень у многіх гарадах і мястэчках Беларусі пройдуць самыя разнастайныя мерапрыемствы: паказы кінафільмаў, канферэнцыі, мітынгі, пікеты, прысвечаныя юбілею Усеагульнай дэкларацыі. У Менску інфармацыйная акцыя праваабаронцаў пачнецца ў 15 гадзін.

 

Запрашаем усіх грамадзян у гэты дзень далучыцца да агульнабеларускай акцыі, прысвечанай юбілею Дэкларацыі!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства