viasna on patreon

У Астраўцы рыхтуюць мітынг пратэсту

2008 2008-12-09T13:40:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праціўнікі будаўніцтва АЭС падалі заяўку на мітынг, які маюць намер правесьці ў цэнтры Астраўца 27 сьнежня пад лёзунгам “Астравецкая атамная — гэта злачынства!”


Сябры аргкамітэту супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне Мікола Ўласевіч і Іван Крук не падзяляюць пляны будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Нарачанска-Вілейскага запаведнага краю, паколькі лічаць, што гэта месца можа ператварыцца ў яшчэ адну “чарнобыльскую дзірку” на мапе Эўропы.

Некалькі тыдняў таму яны прынялі заяву да ўсіх грамадзянаў Беларусі, органаў улады, да Эўрапейскай супольнасьці, МАГАТЭ й СМІ ад Аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства!”

У лістападзе сябры аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы падавалі таксама заяву ў райвыканкам на правядзеньне пікетаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. У гэтым ім было адмоўлена.

Паводле электронных СМІ 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства