viasna on patreon

Галадоўка ў Дзень правоў чалавека

2008 2008-12-05T13:30:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Малады Фронт абвяшчае 10 сьнежня агульнабеларускую галадоўку, якая станецца заканчэньнем маладафронтаўскай кампаніі «Камунізм - пад трыбунал!».  Як паведаміла прэс-служба МФ, напачатку завершыць антыкамуністычную кампанію плянавалася 8 сьнежня, у дзень распаду СССР. Аднак з-за суду над моладзевым актывістам Алесем Баразенкам, які пачнецца ў гэты дзень, заканчэньне кампаніі было вырашана перанесьці.

Дзень 10 сьнежня быў выбраны нездарма. Менавіта ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Савецкім Саюзе палітычныя зьняволеныя заўсёды аб'яўлялі галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай палітычнай амністыі. У прэс-рэлізе, распаўсюджанам МФ,гаворыцца: «Вымушаныя канстатаваць, што ў параўнаньні з савецкім часам няшмат што змянілася. І зараз нашыя паплечнікі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, ніхто з палітвязьняў так і ня быў рэабілітаваны.

Малады Фронт падтрымлівае акцыю, што была запачаткавана савецкімі рэпрэсаванымі, і аб'яўляе 10 сьнежня пост-галадоўку. Мы патрабуем усеагульнай амністыі і рэабілітацыі для палітычных вязьняў Беларусі!»

МФ заклікае ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць аднадзённую галадоўку «за тых, хто пакутваў у савецкі перыяд і пакутуе ў сёньняшні час ад несправядлівых, палітычна матываваных рэпрэсій з боку ўлады».

Далучыцца да посту-галадоўкі можна, даслаўшы на афіцыйную пошту Маладога Фронту (press@mfront.net) ліст з імем і назваю горада, дзе вы жывяце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства