Разам адзначым юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
10 снежня ўсё чалавецтва адзначае знамянальную дату - 60-ыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якую ратыфікавала і Рэспубліка Беларусь. У гэты дзень беларускія праваабаронцы, дэмакратычнае грамадства і проста людзі добрай волі нагадаюць грамадзянам Беларусі і ўраду пра тыя агульначалавечыя каштоўнасьці, правы і свабоды, якія знайшлі сваё ўвасабленьне ў гэтым знакавым дакуменце.
У гэты дзень у многіх гарадах і мястэчках Беларусі пройдуць самыя разнастайныя мерапрыемствы: паказы кінафільмаў, канферэнцыі, мітынгі, пікеты, прысвечаныя юбілею Усеагульнай дэкларацыі. У Менску інфармацыйная акцыя праваабаронцаў пачнецца ў 15 гадзін.
Запрашаем усіх грамадзян у гэты дзень далучыцца да агульнабеларускай акцыі, прысвечанай юбілею Дэкларацыі!