Берасцейскіх пікетоўцаў пакаралі штрафамі
Суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў актывістаў Жану Абрамаву, Юр’я Бакура і Івана Стасюка вінаватымі ў ”несанкцыянаваным пікеце”.
Суддзя прызнаў маладзёнаў вінаватымі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП (“парушэнне вызначанага парадку арганізацыі і правядзення масавых акцый”) і пакараў кожнага удзельніка пікета штрафам памерам у 2 базавых велічыні.
Нагадаем, 2 снежня актывісты у цэнтры Брэста зладзілі пікет супраць рашэння аб высяленні прыхільніцы Руху “За Свабоду” Жаны Абрамавай з кватэры. Разам з Жанай на вуліцы аказаліся яе маленькая сястра і маці.
Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, дэмакратычныя сілы Брэста дамовіліся аб тым, што будуць працягваць змагацца за правы Жаны Абрамавай і яе сям’і. У бліжэйшы час у Брэсцкі абласны суд будзе накіравана скарга на рашэнне суда Маскоўскага раёну аб высяленні.