Чаму не дазваляюць мітынгі?
Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласьці Уладзімер Кацора патрабуе ад ідэолагу аблвыканкама даць патрэбныя рэкамендацыі для складання заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства.
Апошнім часам амаль усе забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Гомелі тлумачацца нібыта недапрацаванасцю накіраваных у гарвыканкам заяваў. Калі грамадскія актывісты пачалі патрабаваць узор, па якім можна было б падрыхтаваць неабходныя дакументы, начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама А. Каціла запэўніў іх у тым, што гарвыканкаму накіраваныя рэкамендацыі, паводле якіх трэба пісаць заяву на правядзенне масавага мерапрыемства.
Аднак, калі Уладзіміру Кацору зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу і пікету усё на той жа старой падставе, і ён зьвярнуўся ў суд, высьветлілася, што ў гарвыканкаме нічога ня ведаюць пра рэкамендацыі А. Кацілы.
Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласьці Уладзімер Кацора зьвярнуўся да начальніка галоўнага кіраваньня ідэалагічнай працы аблвыканкама А. Каціле з просьбай даслаць копію дакументаў, неабходных для падачы заявы