Ці вернуць пратэстантам будынак?
У Вышэйшым гаспадарчым судзе сёння распачынаецца працяг слуханняў па справе аб маёмасці менскай царквы Новай жыццё – кіраўніцтва пратэстанцкай супольнасці дамагаецца прызнання за сабой права на уласны будынак у сталічным мікрараёне Сухарава.
Нагадаем, што канфлікт распачаўся яшчэ у 2006 годзе, калі гарадскія чыноўнікі паспрабавалі фактычна высяліць прыхаджанаў з будынку, які самі ж калісьці і прадалі прадстаўнікам Новага жыцця. Каб звярнуць увагу на сваю праблему тады, увосені 2006, каля сотні пратэстанцкай царквы вымушаныя былі абвесціць галадоўку пратэсту, аднак у красавіку 2007 году слуханні па справе маёмасці "Новага жыцця" ізноў спыніліся.
Паводле старэйшага юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна, прыхаджане “Новага жыцця” вітаюць працяг слуханняў па справе маёмасці царквы і спадзяюцца, што кіраўніцтву супольнасці у межах судовага працэсу усё ж удасца адстаяць права на карыстанне уласным жа будынкам.