viasna on patreon

Астравецкім актывістам адмовілі ў правядзенні пікетаў

2008 2008-11-13T16:09:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Астравецкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў грамадскім актывістам Мікалаю Уласевічу і Івану Круку ў правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну інфармацыйных пікетаў. Заяўкі падаваліся на правядзенне ў лістападзе пяці інфармацыйных пікетаў (двух у Астраўцы, па аднаму ў Міхалішках, Варнянах і Гервятах) супраць пабудовы на тэрыторыі раёну атамнай электрастанцыі.

 
Грамадска-палітычныя актывісты мелі намер давесці мясцоваму насельніцтву праўду пра ўсю небяспеку і наступствы пабудовы АЭС на тэрыторыі раёну, які на сёння ёсць адным з экалагічна чысцейшых у Беларусі і адным з найбольш перспектыўных для развіцця турызму. Характэрна сама фармулёўка адмовы, падпісанай першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкаму В.А. Славінскім:

“... отказано, так как цели и способы проведения пикетирования превышают требования, изложенные в Законе Республики Беларусь от 30 декабря 1997 г. №114-3 “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”. Іван Крук і Мікалай Уласевіч катэгарычна не згодныя з такой дзіўнай трактоўкай заканадаўства і маюць намер дамагацца законнасці ў судовым парадку. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства