Справу Аляксея Трубкіна аб “экстрэмізме” суд пакінуў без разгляду
Наваполацкі студэнт Аляксей Трубкін атрымаў паперу з суду Кастрычніцкага раёна Гродна, у якой паведамляецца, што ягоную справу, ініцыяваную УКДБ па Гродзенскай вобласці, суд пакінуў без разгляду.
У якасці прычыны, па якой было прынятае такое рашэнне, суд прыводзіць “п.3 ч.1 арт.163 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу”. Але ў арт.163 такога пункту няма. Трэба думаць, што гэта памылка. Хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку маецца на ўвазе п.3 ч.1 арт.163 ГПК, у якім гаворыцца, што суд не разглядае справу, калі “ісцец адмовіўся ад іску і адмова прынятая судом”.
Нагадаем, што ў 2007 годзе ў Аляксея Трубкіна пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы былі сканфіскаваныя кампутар, кнігі і кампутарныя дыскі. Паводле заявы начальніка Гарадзенскай абласной управы КДБ І.Сергяенкі, файлы, знойдзеныя ў кампутары Аляксея, змяшчаюць “інфармацыю з прыкметамі экстрэмісцкай накіраванасці, што можа нанесці шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам дзяржавы”.