“Марш невыязных”
https://spring96.org/be/news/26093
2008
2008-11-06T10:57:20+0200
2008-11-06T10:57:20+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У чацьвер аб 11 гадзіне дня актывісты беларускай апазыцыі зьбяруцца ля Міністэрства ўнутраных спраў, адкуль распачнуць “Марш невыязных”.
У акцыі прымуць удзел палітыкі, якім па неабгрунтаваных прычынах забаронены выезд за мяжу – лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, старшыня “Моладзі БНФ” Франак Вячорка, кіраўнік незарэгістраванага «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў і іншыя.
Апазыцыянеры перададуць пэтыцыю міністру МУС Уладзімеру Навумаву і пройдуць маршам да Генеральнай пракуратуры, дзе перададуць заяву Генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу.