viasna on patreon

У Светлагорску аштрафаваныя апазіцыйныя актывісты

2008 2008-11-05T11:27:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Светлагорску мясцовы суд прысудзіў да штрафаў у 40 базавых велічынь мясцовых дэмакратычных актывістаў - лідэра раённай арганізацыі ПКБ Святлану Міхальчанка, актывістаў БНФ і АГП Віктара Ахрамчука і Сяргея Шавяленка.

27 кастрычніка міліцыя затрымала аўтамабіль, у якім ехалі апазіцыянеры. У іх канфіскавалі газету "Товарищ", афіцыйна зарэгістраваныя і вырабленыя перадвыбарныя плакаты кандыдата ў дэпутаты ад ОДС Сяргея Дайнеко, а гэтак жа некалькі нумароў незарэгістраваных выданняў "Глоток воздуха" і "Выборы/8".

Актывістаў затрымалі і абвінавацілі ў распаўсюджванні выданняў без выходных дадзеных і злоўжыванні свабодай СМІ.

Аднак на працэсе не атрымалася даказаць факт распаўсюджвання выданняў "Глоток воздуха" і "Выборы/8": не ўстаноўленыя асобы, якія, па версіі абвінавачвання, павінны былі атрымаць альбо атрымлівалі выданні, роўна як і не ўстаноўлена, хто іх распаўсюджваў.
Газета ж "Товарищ" з'яўляецца афіцыйна зарэгістраванай. Нягледзячы на гэта, суд вынес абвінавачанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства