viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу Сяргея Скрабца

2008 2008-11-05T10:37:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура ў асобе малодшага дарадцы юстыцыі Л.Н. Тэадаровіча Маскоўскага раёну горада Берасця, заявіла аб неабгрунтаванасьці довадаў аб незаконнай канфіскацыі друкаванай прадукцыі, дыскаў "DVD", ды й вінчэсцера "Samsung" знойдзеных падчас ператрусу ў кватэры бацькоў берасцейскага актывіста Яўгена Скрабца.

Напомнім, што актывіст грамадзянскай кампаніі склаў скаргу ў пракуратуру з нагоды правядзення ў яго ператрусу, падставай да якога быў пошук нейкай зніклай аўтамагнітолы, але неўзабаве міліцыянты сканфіскавалі вышэйзгаданыя рэчы, якія па меркаваннях праваабаронцаў і самаго Яўгена, да справы не датычацца.

Гэтак сама ў адказе адзначана, што сканфіскаваныя рэчы маюць прыкметы злачынства, а дакладней: згодна з артыкулам 361 УК РБ "Заклікі да звяржэння ці змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь ці да здзяйснення злачынстваў супраць дзяржавы", ды й артыкулу 368 УК РБ "Аблаянне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Сканфіскаваныя рэчы накіраваны ў УКДБ РБ па Берасцейскай вобласці для правядзення праверкі згодна з патрабаваннямі угалоўна-працэсуальнага заканадаўства.

Актывіст будзе абскарджваць рашэнне ў абласной пракуратуры, паведамляе jeans-by.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства