viasna on patreon

Галоўны рэдактар даў тлумачэнні Міністэрству інфармацыі

2008 2008-10-24T16:13:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання, рэдактар і заснавальнік газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас накіраваў у Міністэрства інфармацыі ліст-тлумачэнне з прычыны надрукаванага ў сваёй газеце артыкула.

Міністэрства інфармацыі запатрабавала, каб рэдактар «Борисовских новостей» патлумачыў змест артыкула «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского», які тычыўся вынікаў парламенцкіх выбараў у Барысаўскай выбарчай­ акрузе № 62, а таксама магчымых парушэнняў на выбарчых участках.

На думку Анатоля Букаса, мясцовыя ўлады, якім не спадабаліся крытычныя заўвагі аўтара артыкула, «падказалі» Міністэрству інфармацыі, на што варта звярнуць увагу.

Ці задаволяць Міністэрства інфармацыі тлумачэнні рэдактара «Борисовских новостей», стане вядома ў хуткім часе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства