viasna on patreon

Журналіст “Газэты выборчай” Анджэй Пачобут атрымаў часовую акрэдытацыю

2008 2008-10-21T15:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналіст “Газэты выборчай” Анджэй Пачобут атрымаў часовую акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі. Паводле законадаўства, на працягу 2 месяцаў журналіст будзе мець магчымасьць легальнай працы на тэрыторыі краіны.

Анджэй Пачобут некалькі гадоў з’яўляецца карэспандэнтам “Газэты выборчай” на Беларусі і да гэтага часу працаваў без акрэдытацыі міністэрства замежных спраў.За сваю прафесійную дзейнасьць журналіст не аднойчы падпадаў пад пераслед беларускіх спецслужбаў і прыцягваўся ўладамі да адказнасьці – атрымліваў шматмільённыя штрафы і тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Станоўчым вынікам акрэдытацыі Анджэй Пачобут лічыць перш за ўсё тое, што з’явілася магчымасьць атрымліваць інфармацыю з афіцыйных крыніц.

Што датычыць акрэсленага тэрміну дзеяння акрэдытацыі, то пасля яго сканчэння журналіст збіраецца звярнуцца ў міністэрства замежных спраў Беларусі за атрыманнем сталага дазволу займацца прафесійнай дзейнасьцю на тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства