Ярмошына адмаўляецца даваць лічбы
https://spring96.org/be/news/25930
2008
2008-10-22T08:38:48+0300
2008-10-22T08:38:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У сваім адказе актывісту Руху за Свабоду Карэну Акопаву старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына тлумачыць адмову даваць звесткі пра колькасць тых, што галасавалі датэрмінова: маўляў, просьба актывіста не грунтуецца на нормах Выбарчага кодэксу.
Акопаў прасіў таксама паведаміць пра колькасць выбарцаў, унесеных у дадатковыя спісы, а таксама азнаёміць яго з копіяй пратаколу акруговай камісіі і вынікамі галасавання па кожным з 30 участкаў Сухараўскай выбарчай акругі. На ўсе просьбы атрымана адмова, паведамляе сайт Milinkevich.org.