Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыюцца з Беларуссю ці беларусамі.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. «Людзі Беларусі» (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. «Краіна Беларусь» (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. «Будзьма еўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі:
імя і прозвішча (па жаданні — нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт.
Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!» будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі «Будзьма!».
У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты «Гран-пры» конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі: razam@budzma.org