viasna on patreon

Уладзімер Кацора зьвяртаецца ў Канстытуцыйны суд і КДБ

2008 2008-10-17T13:23:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання «Грамадзянскія ініцыятывы».

У чэрвені 2003 года Гомельскі абласны суд па іску ўпраўлення юстыцыі вынес рашэнне аб ліквідацыі ГА «Грамадзянскія ініцыятывы», адным з заснавальнікаў якога з’яўляўся У.Кацора. Пасля таго як былі вычарпаны ўсе ўнутрыдзяржаўныя спосабы прававой абароны, старшыня грамадскага аб’яднання Віктар Карняенка звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека. У кастрычніку 2006 года камітэт прызнаў, што ГА «Грамадзянскія ініцыятывы» падлягаюць аднаўленню на працягу 90 дзён пасля прыняцця згаданых меркаванняў аб парушэнні з боку Рэспублікі Беларусь права на свабоду асацыяцый.

«Шматразовыя звароты па пытанні выканання ўзважванняў камітэта ААН у кампетэнтныя дзяржаўныя органы Беларусі былі беспаспяховымі, бо ў нашай краіне адсутнічаюць юрыдычныя механізмы, скіраваныя на рэалізацыю грамадзянамі права, што замацавана артыкулам 61 Канстытуцыі», — гаворыцца ў звароце ў Канстытуцыйны суд. У сувязі з гэтым У. Кацора просіць КС прыняць меры для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў. Аналагічныя звароты накіраваны ў МЗС і Міністэрства юстыцыі.

Амаль адначасна Кацора звярнуўся да начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці з просьбай вярнуць яму рызограф, сканфіскаваны 14 снежня 2007 года

ў прыватным доме ў вёсцы Чкалава Гомельскага раёна, што належыць бацькам члена АГП Зінаіды Шумілінай. Канфіскацыю тэхнікі супрацоўнікі КДБ патлумачылі правядзеннем аператыўна‑вышуковых дзеянняў у рамках распачатай крымінальнай справы ў адносінах да членаў арганізацыі «Малады фронт».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства