viasna on patreon

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 55 членаў Савета Рэспублікі

2008 2008-10-14T15:23:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На пасяджэнні 14 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 55 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання.

З 3 па 10 кастрычніка мясцовыя саветы дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў абіралі членаў верхняй палаты парламента ад сваіх рэгіёнаў. У кожнай вобласці было выбрана па восем сенатараў. У Мінску — толькі сем, таму што протаіерэй Фёдар Поўны адмовіўся вылучацца. У сувязі з гэтым у сталіцы пройдуць паўторныя выбары.

Сярод зарэгістраваных Цэнтрвыбаркамам членаў Савета Рэспублікі — спікер верхняй палаты Генадзь Навіцкі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, старшыня праўлення ААТ "ААБ "Беларусбанк" Надзея Ермакова, былы пасол у Канадзе Ніна Мазай, намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Антаніна Морава, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Яўген Смірноў, генеральны дырэктар СТАА "Марка" Мікалай Мартынаў і іншыя.

Савет Рэспублікі складаецца з 64 чалавек. Да абраных на рэгіянальным узроўні сенатараў павінны далучыцца восем чалавек, прызначаных прэзідэнтам, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства