viasna on patreon

П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі

2008 2008-10-09T15:02:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра беларускай дэлегацыі ў Брусэлі Павал Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя Эўропы. Але цяпер усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня.


“Усё залежыць ад выканаўчых органаў, Эўракамісіі, ад сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у панядзелак. Безумоўна, калі будзе моцная палітычная воля з боку Эўропы, то прагрэс у стасунках з Беларусьсю будзе дасягнуты”.

Адносна прыпыненьня візавых санкцый на паўгоду супраць беларускіх чыноўнікаў, спадар Севярынец сказаў, што канкрэтнае рашэньне прымуць выканаўчыя структуры, якія гэтыя санкцыі і ўводзілі.

“Гэта той крок, які дазваляе эўрапейцам весьці перамовы. Зараз галоўнае ня быць падманутымі за гэтыя 6 месяцаў.

Мне падаецца, што лепей за ўсё дачакацца нейкіх канкрэтных крокаў з боку рэжыму, а затым здымаць нейкія абмежаваньні. Давайце спачатку спынім рэпрэсіі, а пасьля гэтага – калі ласка!

Тое. што мы чулі, хутчэй настроена на нейкія пакрокавыя перамовы. То бок вы спачатку спыніце рэпрэсіі ў поўным аб’ёме, здыміце рэпрэсіўныя артыкулы крымінальнага кодэксу, пусьціце “Народную волю” у Беларусь, рэабілітуйце людзей, якія цяпер знаходзяцца на так званай “хіміі”... І пасьля гэтага мы будзем вырашаць канкрэтныя пытаньні, па канкрэтных людзях”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства