27 чэрвеня (у панядзелак) у 11.00 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачнецца разгляд зыску рэдакцыі газеты "Народная воля" да Міністэрства інфармацыі аб прызнанні несапраўдным папярэджання газеце.
https://spring96.org/be/news/2570
2005
2005-06-24T10:00:00+0300
2005-06-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зыск тычыцца папярэджання, якое газета атрымала 13 красавіка па артыкуле 5 Закона аб друку за 2 сакавіцкія публікацыі. Першы артыкул быў надрукаваны 3 сакавіка і называўся "Виртуальная война внучки с бабушкой". Мінінфармацыі палічыла, што аўтар (А. Сівы) апублікаваў не завершаныя вытворчасцю матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. 31 сакавіка ў газеце быў апублікаваны "Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў" лідэра руху ім. Юрыя Захаранкі "Абаронцы Айчыны" А. Волчака. Мінінфармацыі палічыла гэта распаўсюдам інфармацыі ад імя незарэгістраванага аб'яднання.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"