Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання
Сёння, 1 кастрычніка, бабруйскаму грамадскаму актывісту Аляксандру Чыгіру давядзецца адправіцца ў ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання), каб адбыць вынесенае судом пакаранне – 10 сутак арышту.
Судовая справа была заведзена на Чыгіра пасля выпадка з таксістам, які 29 траўня вёз Аляксандра разам з дачкой і жонкай дахаты. Таксоўшчык адмовіўся даць чэк (касавага апарата ў яго не было), і завёз пасажыра ў пастарунак. Пасля гэтага Аляксандра Чыгіра абвінавацілі ў пагрозах у адрас таксоўшчыка, пашкоджанні машыны і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Негледзячы на нанесеныя міліцыянтамі пабоі, іх дзеянні былі прызнаны судом правамернымі, а Чыгіра пакаралі 10 суткамі арышта і штрафамі. Негледзячы на тое, што справа разглядалась яшчэ летам, “садзяць” грамадскага актывіста толькі зараз.
- Скончылісь выбары, і ўлада ўзялась за старое, - кажа Аляксандр Чыгір. – Замежныя назіральнікі, праваабаронцы з’ехалі і зноў пачалося “дабіванне” грамадзянскай супольнасці. Знішчэння ўсяго “жывога” і свабоднага. Наперадзе мяне яшчэ чакае выплата штрафаў і грамадзянскі суд… Маё меркаванне такое, што гэта таксама элемент таго ж самага “дабівання” – мэтанакіраванага і прадуманага.