viasna on patreon

Для менскіх назіральнікаў падрыхтаваны ўзор хвалебных водгукаў пра выбары

2008 2008-09-28T19:07:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Алесь Лагвінец, які так і не стаў кандыдатам па Сухараўскай выбарчай акрузе №102, на ўчастках №369 і №371 гэтай акругі назіральнікі ад праўладных грамадскіх арганізацыяў, а таксама працоўных калектываў (у прыватнасці, ад працоўнага калектыва 2-ой райннай паліклінікі, з супрацоўнікаў якой амаль цалкам сфармаваная ўчастковая камісія ўчастку №371) атрымалі ўзоры хвалебных зваротаў да міжнародных назіральнікаў. У заяве кожны з іх павінен будзе падпісацца пад тым, што ніякіх парушэнняў на ўчастках на працягу галасавання не адбылося, выбары прайшлі адкрыта і дэмакратычна, а ўмовы для назірання – самыя што ні на ёсць добрыя.

Спадар Лагвінец бачыў узор гэтых зваротаў “да міжнароднай супольнасці, але, на жаль, не паспеў сфатаграфаваць.

Інфармацыя пра гэты факт атрыманы каля 15.00.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства