viasna on patreon

Баранавічы: Беларускіх назіральнікаў зрабілі другасортнымі ў параўнанні з міжнароднымі

2008 2008-09-28T14:35:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў з участка № 15 Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 назіральнік Мікалай Севярцаў, яму адмаўляецца ў прадастаўленні любой інфармацыі, а міжнародныя назіральнікі яе атрымліваюць па першым жа жаданні.

Справа ў тым, што зранку ён звярнуўся да старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Віктара Ракуця, каб атрымаць звесткі аб колькасці атрыманых бюлетэняў, колькасці выбаршчыкаў, колькасці датэрмінова прагаласаваўшых за пяць дзён і колькасці выбаршчыкаў у спісе для галасавання па месцы жыхарства. На ўсе пытанні старшыня камісіі адказваць адмовіўся.

І вось праз гадзіну часу на выбарчы ўчастак прыбылі 2 міжнародныя назіральнікі з СНД у суправаджэнні старшыні Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзіміра Стахнова (які, дарэчы, не мае права знаходзіцца на выбарчым участку). Яны падышлі да назіральнікаў, упэўніліся, што ёсць такія і, нічога больш не пытаючыся, прайшлі да старшыні камісіі. Прыкладна праз хвілін 10 яны пакінулі ўчастак. Бачачы, што яны і не жадаюць прыпініцца каля назіральнікаў, каб паразмаўляць, Мікалай Севярцаў падняўся і сам запытаў, хто яны і адкуль. Адказалі – мы назіральнікі СНД.

На пытанне Севярцава, як жа на іх думку ідуць у нас выбары, адзін з іх адказаў: “Нармальна”

“А ці заўважылі вы парушэнні?” – спытаў назіральнік.

“Не, не заўважылі,” – быў адказ.

“А як вы лічыце, ці стасуецца з Выбарчым кодэксам тое, што я да гэтага часу не магу атрымаць ніякіх звестак?” - спытаў Севярцаў.

“Дык калі ласка, мы вам дамо такія звесткі”, -- адказалі назіральнікі СНД.

“Дзякуй, але гэтыя звесткі я хацеў бы атрымаць ад кіраўніцтва ўчастковай выбарчай камісіі”, -- адказаў Мікалай Севярцаў. 

Узнікаюе пытанне: для каго ж праводзяцца галосна выбары -- для народа Беларусі, ці толькі для міжнародных назіральнікаў?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства