У Гаспадарчым судзе г. Мінска пачаліся слуханні па зыску Салігорскага дзяржаўнага горна-тэхнічнага тэхнікума да рэдакцыі газеты "Народная воля"
https://spring96.org/be/news/2544
2005
2005-06-16T10:00:00+0300
2005-06-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зыск тычыцца абароны дзелавой рэпутацыі. Тэхнікум патрабуе прызнаць распаўсюджаныя выданнем звесткі не адпаведнымі рэчаіснасці і ганебнымі, абавязаць газету апублікаваць абвяржэнне, а таксама спагнаць з рэдакцыі дзяржпошліну на пакрыццё судовых выдаткаў у памеры 10 базавых велічыняў.
Зыск тычыцца публікацыі "Твёрдый голос молодых" у №77 газеты. У артыкуле гаварылася пра тое, што 37 навучэнцаў Салігорскага тэхнікума паставілі свае подпісы ў падтрымку руху "Воля народа". Зыскоўца сцвярджае, што шэраг людзей з апублікаванага спісу не з`яўляюцца навучэнцамі гэтай установы, а яшчэ некалькі не падпісваліся ні пад якімі дакументамі, паведамляе БАЖ.