Газеце "Витебский курьер" прадпісалі пакінуць памяшканне
https://spring96.org/be/news/2540
2005
2005-06-15T10:00:00+0300
2005-06-15T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Днямі рэдакцыі недзяржаўнай газеты прадпісалі пакінуць памяшканне ў будынку Культурна-дзелавога Цэнтру Адкрытага акцыянернага таварыства "КІМ". 13 чэрвеня дырэктар ЗАТ "Выдавецкі дом "Витебский курьер" атрымаў ліст ад кіраўніцтва Цэнтру з просьбай "лічыць дамову... на арэнду памяшкання пад выдавецкую дзейнасць скасаванай з 10 ліпеня 2005 г.", вызваліць займанае памяшканне і разлічыцца за арэнду. Неабходнасць вызваліць памяшканне тлумачыцца пераходам Культурна-дзелавога Цэнтру "КІМ" у камунальную ўласнасць г Віцебска, паведаміла прэс-служба ГА "Беларускай асацыяцыі журналістаў"