Магілёў: Не прагаласаваў – не патрапіш у інтэрнат
У інтэрнаце РУП завода “Хімвалакно” па адрасе пр-т Шмідта, 5а камендантка інтэрната не пускала жыхароў дадому, калі яны не прагаласавалі датэрмінова.
Пра гэты факт паведамілі жыхары інтэрната. Камендантка спадарыня Гаўрыленка стаяла на вахце і адпраўляла жыхароў інтэрната на датэрміновае галасаванне, пры гэтым яна мела спіс прагаласаваўшых і тых, хто яшчэ не наведаў выбарчыя ўчасткі.
Дырэктар Магілёўскага праваабрончага цэнтра (МПЦ) Уладзімір Краўчанка вырашыў прверыць гэты факт і патэлефанаваў на вахту інтэрната. Вахцёрка, якая зняла слухалку, усё пацвердзіла. З гэтай нагоды спадар Краўчанка рыхтуе заяву ў пракуратуру з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу супраць спадыні Гаўрыленкі, а таксама правесці расследванне, якім чынам ёй сталі вядомыя прозвішчы тых, хто яшчэ не скарыстаўся сваім правам. Уладзімір Краўчанка адзначае, што ўсе гэтыя звесткі не павінны разгалошвацца.
Акрамя гэтага, зафіксавана, што начальнік мясцовага ЖЭУ-11 сустракаўся з каменданткай суседняга інтэрната, які размешчаны па адрасе пр-т Шмідта, 3а і даваў ёй указанні аб неабходнасці датэрміновага галасавання ўсіх жыхароў гэтага інтэрната і скардзіўся на тое, што на іншых участках колькасць прагаласаваўшых датэрмінова значна вышэй, чым яны самі змаглі забяспечыць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”