Гарадзенскія партыйныя структуры Грамады (БСДГ) зьліквідаваныя.
https://spring96.org/be/news/2531
2005
2005-06-10T10:00:00+0300
2005-06-10T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўніцтва гарадзенскай філіі Грамады (БСДГ) атрымала ліст з упраўленьня юстыцыі гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту, за подпісам начальніка ўпраўленьня юстыцыі А.Н.Сенькевіча. У ім паведамляецца, што ў сувязі з тым, што гарадзенская гарадзкая філія Грамады, а таксама першасныя партыйныя суполкі БСДГ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні зарэгістраваныя на юрыдычных адрасах, якія знаходзяцца ў шматкватэрных жылых дамах, гэтыя партыйныя структуры выключаныя з рэгістрацыі з 01.06.2005г. Кіраўніцтву гарадзенскіх партыйных структураў Грамады прапаноўваецца да 15.06.2005г. здаць пасьведчаньні аб рэгістрацыі і іншыя партыйныя дакументы.