viasna on patreon

Датэрміновае галасаванне: план павінен быць выкананы

2008 2008-09-26T19:24:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйск

Як паведаміў бабруйскім праваабаронцам адзін з сяброў участковай камісіі, на ўсе ўчасткі горада прыйшоў загад з гарвыканкама – зрабіць план па яўцы выбаршчыкаў. Амбітныя прадстаўнікі “вертыкалі” пажадалі, каб да абеда 28 верасня прагаласавала 80 адсоткаў унесеных у спісы бабруйчан.

Сябры камісіі былі вымушаны “рабіць план” ужо падчас датэрміновага галасавання. Так, напрыклад, вядомы выпадкі, калі выбаршчыкі прыходзілі на ўчасткі з пашпартамі сваякоў, і (з дазволу сябраў камісіі) галасавалі за сябе і за адсутных родных. 

Полацк

Набірае абароты прымусовае датэрміновае галасаванне па Полаччыне. У самім Полацку на датэміновае галасаванне ўжо накіраваліся работнікі банкаўскіх устаноў, раённага вузла сувязі і вадаканала. Настойліва раяць прагаласаваць датэрмінова настаўнікам і медыкам.

Наваполацк      

У Наваполацку, акрамя бібліятэкараў і студэнтаў, “усе ўмовы” для датэрміновага галасавання створаныя работнікам ААТ “Палімір”. 26 верасня ў 10.00, 12.00 і 14.00 проста да прахадной прадпрыемства падганяліся аўтобусы, якія і развозілі працоўных па адпаведных участках.

Глыбокае

У Глыбокім стройнымі шыхтамі пайшлі датэрмінова галасаваць міліцыянеры, паштальёны, настаўнікі і бібліятэкары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства