viasna on patreon

“Бабруйскае жыццё” працягвае абражаць незалежных кандыдатаў

2008 2008-09-26T18:19:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошні перадвыбарчы нумар газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” зноў амаль цалкам прысвечаны незалежным кандыдатам у дэпутаты. У артыкулах, пачынаючы з пафаснага звароту да выбаршчыкаў горада ад Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў, і завяршаючы “лістамі чытачоў у рэдакцыю”, прасочваецца адзіная мэта – змяшаць з брудам незалежных кандыдатаў і ўзвысіць праўладных. Актывіст БРСМ Аляксандр Чэрнін, “чытачы” Г.Пракаповіч і В.Кулакоўскі ў звязцы з Ал.Паліндромам і Сямёнам Пятроўскім, не саромеючыся, выказваюць прамыя абразы ў бок “апазіцыянераў”, працягваюць “абмяркоўваць” на старонках газеты іх прыватнае жыццё. І тут жа, на кантрасце - агітацыя за “достойных”: Алену Шамаль, Уладзіміра Карпяка і Анатоля Глаза.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства