viasna on patreon

Магілёў: Інфармацыю пра кандыдата не размяшчаюць, бо ў яго… няма вышэйшай адукацыі

2008 2008-09-26T17:45:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №40 выбарчай акругі №85 не вывешваюць інфармацыю пра кандыдата ў дэпутаты Аляксея Паўлоўскага.

Cпадар Паўлоўскі адзначае, што неаднаразова наведваў ўчасткі для галасавання на сваёй выбарчай акрузе і заўважыў, што на некаторых з іх не вывешаны ягоны інфармацыйны матэрыял.

“Я неаднаразова звяртаўся ва ўчастковую выбарчую камісію №40 (гімназія №3) з просьбай размясціць мае ўлёткі, на што ва ўчастковай камісіі сказалі што ў мяне няма вышэйшай адукацыі, і што не трэба скандаліць. А за тое, што я, нібыта, скандалю, на мяне складуць акт”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што за тыдзень да гэтага інцыдэнта ён прадаставіў камісіі гэтага ўчастка для галасавання свае плакаты. Сябры ўчастковай выбарчай камісіі №40 абяцалі іх размясціць, але слова свайго так і не стрымалі. З гэтай нагоды Аляксей Паўлоўскі падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію і просіць яе тэрмінова паўплываць на сябраў гэтай камісіі і размесціць ягоныя матэрыялы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства