За мяжой грамадзяне Беларусі не могуць прагаласаваць за кандыдата ад апазіцыі
https://spring96.org/be/news/25262
2008
2008-09-26T17:17:33+0300
2008-09-26T17:17:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца падчас выбарчай кампаніі за мяжой, таксама маюць права прагаласаваць, у тым ліку і датэрмінова. Але чамусьці толькі па Купалаўскай акрузе № 95 г. Мінска, нават калі ні да гэтай акругі ні да самога Мінска ніякога дачынення выбаршчыкі не маюць. Такі выбар людзям прапаноўваюць у чатырох выбарчых участках, якія створаныя на тэрыторыі Польшчы ў Варшаве і Беластоку.
Можна прагаласаваць толькі за Юры Краснапольскага або за Валянціну Леаненка. Чаму менавіта гэтую акругу выбралі на прапанову прагаласаваць грамадзянам Беларусі ў Польшчы здагадацца не цяжка. Абодва кандыдаты беспартыйныя.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”