viasna on patreon

Гародня: прадстаўнікам БХК даюць адпіскі і прапаноўваюць азнаёміцца з вынікамі выбараў толькі 29 верасня

2008 2008-09-25T16:50:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adkaz-voranu1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў прадстаўнік РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” па Гродзенскай вобласці Раман Юргель, сябры БХК накіравалі ў акруговыя камісіі афіцыйныя запыты з просьбай прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісій, дзе яны зарэгістраваныя назіральнікамі і забяспечыць магчымасць азнаямлення з вынікамі выбараў у пратаколах участковых выбарчых камісій увечары 28 верасня.

 

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Гарадзенскай–Занёманскай выбарчай акругі №49 Уладзімір Хлябіч, дырэктар кінатэатру “Кастрычнік”, даў адказ Раману Юргелю і Іосіфу Нячаю, у якім нічога не сказана па сутнасці звароту – фактычна адпіску. Такія ж адказы атрымалі Раман Юргель і Святлана Рудкоўская з акруговай камісіі Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі №50 за подпісам сакратара камісіі Алы Куляшэвіч. А старшыня акруговай выбарчай камісіі па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №52 Святлана Дабрыян адказала на аналагічны запыт сябрам БХК Міколу Ворану і Міхаілу Горбачу афіцыйнымі лістамі, у якіх ім прапануецца азнаёміцца з вынікамі выбараў на паседжанні акруговай камісіі, якое адбудзецца 29 верасня.

 

У сувязі з такімі адказамі назіральнікі ад БХК накіравалі адпаведныя заявы ў Цэнтрвыбаркам, у якіх настойваюць на просьбе дазволіць прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісіяў менавіта 28 верасня пасля падліку галасоў.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства