Міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў галадоўкі пратэсту ў г. Жодзіна.
https://spring96.org/be/news/2512
2005
2005-06-07T10:00:00+0300
2005-06-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па словах аднаго з арганізатараў і ўдзельнікаў жодзінскай акцыі пратэсту супраць выключэньня моладзі з навучальных установаў Паўла Красоўскага 6 чэрвеня ўдзень яму патэлефанаваў намесьнік начальніка Жодзінскага ГАУС і кіраўнік інспэкцыі па справах непаўнагадовых сп. Гарошка і запрасіў яго з’явіцца на размову. Красоўскі ў адзьдзяленьне міліцыі не пайшоў.
У той жа час на кватэру да іншага ўздельніка акцыі Вінаградава Аляксандра прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і забралі яго. Дзе зараз знаходзіцца Вінаградаў невядома.