viasna on patreon

Берасце: міліцыя незаконна прысутнічае на участках для галасавання

2008 2008-09-24T17:06:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bierascie-ucastak-ment1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На многіх участках для галасавання ў горадзе Берасці прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі. Гэты факт адзначылі мясцовыя назіральнікі падчас наведвання участкаў, на якіх 23 верасня пачалося датэрміновае галасаванне.  

На участку № 37, які знаходзіцца на тэрыторыі Берасцейскага тэхнічнага універсітэту, прысутнічаў маёр міліцыі Ўл. Сухенка. Міліцыянт сядзеў на стуле побач са скрыняй для датэрміновага галасавання. На пытанне назіральніка за выбарамі да старшыні камісіі Ўл. Дацкевіча “Чаму міліцыянт прысутнічае на участку для галасавання?”, адказ быў “Мы яго сюды запрасілі.” Па якой прычыне і на падставе якога дакумента міліцыянт быў запрошаны, адказу не паступіла. Міліцыянты прысутнічалі і на іншых участках для галасавання Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2.  

У частцы 3 артыкулу 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь не прадугледжана знаходжанне іншых (акрамя прадугледжаных заканадаўствам) асобаў, у дадзеным выпадку міліцыянтаў, на тэрыторыі выбарчага участку. Па факту прысутнасці на участку для галасавання супрацоўнікаў міліцыі назіральнікі падалі заяву ў пракуратуру. 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства