viasna on patreon

Бабруйск: Газета гарвыканкама б’е адным нумарам па ўсіх незалежных кандыдатах

2008 2008-09-24T16:35:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Бабруйскае жыццё” – газета гарвыканкама, прадэманстравала рэкордную колькасць пасквіляў на незалежных кандыдатаў у адным апошнім нумары. У нумары № 74 ад 26 верасня, які складаецца з 16 палос, надрукавалі аж шэсць даволі вялікіх артыкулаў на тэму “нехарошых апазіцыянераў”. На гэты раз штатныя аўтары і галоўны рэдактар Аляксандр Казак, а таксама Ал. Паліндром і Сямён Пятроўскі, - якія з’явіліся ў газеце і пачалі друкавацца на каляпалітычныя тэмы толькі пад час сёлетняй перадвыбарчай кампаніі  “забілі” за адзін раз усіх “зайцоў”. “Анцігероямі” іх напаўпляткарскіх артыкулаў сталі Уладзімер Сямашка (прадпрымальнік, АГП), Алена Мядзведзева (прадпрымальніца, БСДП “Грамада”), Фёдар Вароніч (прадпрымальнік), якія балатуюцца па Бабруйскай-Леніскай акрузе № 78; Аляксандр Чыгір (намеснік галоўнага рэдактара газеты “Бабруйскі кур’ер”, грамадскі актывіст), які ідзе па Бабруйскай сельскай акрузе № 80; Міхаіл Кавалькоў (старшыня Свабоднага прафсаюза завода ТДіА). “Станоўчыя героі” нумара – кандыдаты ад ўлады Алена Шамаль, Уладзімір Карпяк і Анатоль Глаз.

Як і ў мінулых артыкулах, аўтары пастараліся паказаць незалежных кандыдатаў не толькі як “падманшчыкаў”, “неадукаваных і невыхаваных”, але і як “дрэнных бацькоў”. Таксама ў “БЖ” з’явіўся класічны перадвыбарчы матэрыял, дзе казакі Бабруйскага раённага аддзела Рэспубліканскага ГА “Белорусское казачество”, якія прысутнічалі на сустрэчы Уладзіміра Сямашка і Аляксандра Мілінкевіча – “адракаюцца” ад “навязанага захадняй дэмакратыяй кандыдата” і выражаюць падтрымку Анатолю Глазу. У іншым артыкуле сябры ініцыятыўнай групы Фёдара Вароніча разам з кіраўніком групы Нінай Кучко змяшчаюць заяву, дзе адмаўляюцца ад свайго кандыдата. А ў матэрыяле пад назвай “Кузнец своего «величия» или Полигамный вральман” Ал. Паліндром “абмусольвае” асабістае жыццё Міхаіла Кавалькова.

- Відавочна, што ўсе гэтыя публікацыі – замова ўлады, - каментуе сітуацыю сябра БАЖ, галоўны рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка. – Як выдаўца і рэдактар газеты я бачу ў гэтых атрыкулах абразы, пераход на асобы, у незалежных кандыдатаў ёсць нагода звяртацца ў суд. Трэба адзначыць, што падобная “інфармацыйная кампанія” праводзіцца ў бабруйскіх СМІ ўпершыню, - раней нічога аналагічнага не было. Гэта падобна на гістэрыю ўлады, на нейкую фобію: прадстаўнікі “вертыкалі” баяцца, што людзі пачнуць галасаваць за незалежных кандыдатаў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства