Брэст: Кіраўніка місіі назіральнікаў СНД дэзінфармавалі
На днях усе дзяржаўныя каналы паказалі паездку кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзева на Берасцейшчыну, дзе ён азнаёміўся з гатоўнасцю да выбараў некаторых акруговых і участковых выбарчых камісій.
"Мы наведалі ўсе тры акруговыя і шэраг участковых камісій, - адзначыў на сустрэчы з журналістамі кіраўнік місіі. - Увогуле уражанне добрае. На чале камісій - людзі, якія маюць вопыт правядзення выбарчых кампаній. Мы цікавіліся скаргамі, якія паступілі ад кандыдатаў у дэпутаты. Нам іх паказалі і праінфармавалі, што на іх дадзены грунтоўныя адказы".
Кіраўнік місіі СНД адзначыў "добрую наглядную агітацію, наяўнасць усей неабходнай інфармацыйнай і метадычнай літаратуры для выбаршчыкаў".
У той жа час прадстаўнікі апазіцыйных партый, у прыватнасці, кандыдат у дэпутаты па Берасцейскай Заходняй выбарчай акрузе №1, старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч напярэдадні накіраваў некалькі скаргаў у Цэнтрвыбаркам і акруговую камісію пра парушэнні Выбарчага кодэкса РБ, але не атрымаў адказаў ні на адну з іх. Фармальныя адпісы атрымаў і намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, які балатуецца па Белавежскай выбарчай акрузе №8.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”