viasna on patreon

Брэст: Чорна-белы канфлікт вырашыўся не на карысць кандыдата

2008 2008-09-23T18:00:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-chorna-kaliarovy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая, а ўслед і Цэнтральная камісіі не ўгледзелі парушэння прынцыпа роўнасці кандыдатаў у вырабе агульнага плаката па Брэсцкай Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2. Такія адказы атрымаў кандыдат Дзмітрый Шыманскі ад старшыні акруговай камісіі М. Колбік і з Цэнтральнай камісіі за подпісам Л. Ярмошынай.

Нагадаем, што сутнасць прэтэнзій кандыдата ад Партыі БНФ Дзмітрыя Шыманскага да акруговай камісіі ў тым, што на агульным плакаце кандыдатаў ягоны здымак выйшаў у чорна-белых колерах, у той час як яго канкурэнтскі Ларысы Багдановіч -- каляровы.

Д. Шыманскі катэгарычна не згодзен з адкрытым няроўным падыходам да кандыдатаў у дэпутаты:

“Лічу, што падобнае супрацьпастаўленне – каляровы фотаздымак аднаго кандыдата побач з чорна-белым фатаздымкам іншага пярэчыць аднаму з асноўных прынцыпаў выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а менавіта – роўнага выбарчага права, замацаванага ў артыкуле 6 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

У лісце, які кандыдат даслаў у акруговую выбарчую камісію, ён таксама адзначыў, што тэкст з ягонымі біяграфічнымі звесткамі быў адрэдагаваны і зменены без узгаднення з ім. Д. Шыманскі сцвярджае, што старшыня акруговай камісіі М. Колбік паведамляла пра прадстаўленне толькі чорна-белых фотаздымкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства