viasna on patreon

Бабруйск: Кандыдацкія мытарствы па друкарнях

2008 2008-09-23T16:27:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі прадпрымальнік Вячаслаў Шэлех, які балатуецца па Асіповіцкай акрузе № 89, звярнуўся ў бабруйскую друкарню імя Непагодзіна з просьбай надрукаваць агітацыйныя матэрыялы. Кандыдату прыйшлося літаральна ўгаворваць кіраўніцтва, і праз чатыры дні яны пагадзіліся. Для гэтых мэтаў асіповіцкім райвыканкамам на друкарню былі пераведзены грошы.

Калі Вячаслаў Шэлех у абумоўлены час прыйшоў у друкарню за матэрыяламі, яму паведамілі, што дамова разарваная ў аднабаковым парадку. Кандыдат звярнуўся ў іншыя друкарні горада, але і там яму адмовілі. У выніку бабруйчаніну прыйшлося ехаць у Гомель, дзе яму 19 верасня і надрукавалі агітацыйныя матэрыялы.

Гэты факт быў зафіксаваны назіральнікамі ад АБСЕ і БХК ў справаздачах. У прыватнай размове аднаго з назіральнікаў з прадстаўніком кіраўніцтва друкарні, ён даведаўся, што загад не выконваць замовы апазіцыйных і незалежных кандыдатаў прыйшоў з гарвыканкама. Афіцыйнай жа версіяй разрыва дамовы сталі “тэхнічныя непаладкі абасталявання”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства