Дэпутат ніжняй палаты чэскага парлямэнту, праваабаронца, былы дысыдэнт і падпісант “Хартыі-77” Сватаплук Карасак не атрымаў візу ў Беларусь. Беларуская амбасада ў Празе не прадставіла аніякіх прычынаў адмовы чэскаму парлямэнтару.
https://spring96.org/be/news/2496
2005
2005-06-03T10:00:00+0300
2005-06-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сватаплук Карасак, якія ўваходзіць фракцыю “Унія Свабоды”, быў у Беларусі падчас апошняга рэфэрэндуму 2004 году наконт прэзыдэнцкіх тэрмінаў Аляксандра Лукашэнкі. На наступны дзень пасьля рэфэрэндуму на мітынгу ў Менску Карасак зачытаў прысутным ліст ад былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў падтрымку беларускай дэмакратыі, нагадвае «Радыё Свабода».