viasna on patreon

Гомель: Мэр-кандыдат выкарыстоўвае адміністратыўны рэсурс

2008 2008-09-20T12:47:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 19 верасня ў Гомельскай школе мастацваў №5 была прызначана сустрэча Аляксандра Бяляева (Гомельская-Сельмашаўская выбарчая акруга № 32) з выбарцамі. Да візіту кандыдата ў дэпутаты і мэра Гомеля ў адной асобе адміністрацыя школы пачала рыхтавацца загадзя. 17 верасня ўсім працаўнікам школы было даведзена, што яўка на сустрэчу з мэрам – рэч абавязковая і палягае ў рэчышчы прафесіных абавязкаў. Але па невысвеленых прычынах сустрэча не адбылася – мэр не прыехаў.

Такімі ж метадамі скарысталіся арганізатары сустрэчы Бяляева з выбаршчыкамі ў Гомельскай сярэдняй школе №12. Настаўнікі і адміністрацыя ўстановы адукацыі склалі большасць прысутных актавай залы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства