Газета "Свабода" па-за законам
Суд Іўеўскага раёна на падставе заявы Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці прызнаў незарэгістраваную газэту “Свабода” экстрэмісцкім выданнем і вынес рашэнне аб знішчэнні наклада, канфіскаванага некалькі тыдняў таму.
Негледзячы на тое, што на судзе адсутнічалі асобы, у якіх канфіскавалі газэту “Свабода”, выданне прызнана экстрэмісцкім і на тэрыторыі Беларусі лічыцца пазазаконным: як патлумачылі ў судзе Іўеўскага раёна, тыя грамадзяне, якія пасля вынесенага рашэння будуць затрыманыя за распаўсюд газеты, могуць прыцягвацца да адказнасці паводле крымінальнага кодэкса.
Суд Іўеўскага раёна вынес рашэнне аб знішчэнні некалькіх тысяч экзэмпляраў газеты “Свабода”, а сама справа была першай з шэрагу судовых разбіральніцтваў, якія праходзяць на Гродзеншчыне паводле заяваў КДБ аб прызнанні матэрыялаў, канфіскаваных на працягу некалькіх гадоў экстрэмісцкімі.