viasna on patreon

Бабруйск: З кандыдаткай змагаюцца “бруднымі” метадамі

2008 2008-09-19T14:22:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежная кандыдатка ў дэпутаты Алена Мядзведзева, якая балатуецца па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 стала чарговай ахвярай гарвыканкамаўскіх “пісьменнікаў”.  Пад выглядам добрай мэты – “распавесці праўду аб кандыдаце”, аўтар артыкула пад назвай “Не тот пример для подражания” Сямён Пятроўскі распавёў выбаршчыкам пра яе сямейныя праблемы. У надрукаваным у газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” матэрыяле ўзгадваецца асабістае жыццё не толькі Алены Мядзведзевай, але і яе дачкі, і ўнучкі – з указаннем усіх імёнаў і прозвішчаў. Сямён Пятроўскі “прайшоўся” па сям’і кандыдаткі як вопытны пляткар. А напрыканцы нагадаў чытачам пра “палітычную актыўнасць” прэтэндэнткі ў ППНС і яе “ўдзел у несанкцыянаваных акцыях”, і штрафы.  

- Я не здзіўлена гэтым матэрыялам, - кажа Алена Мядзведзева. – І даўно чакала, калі нешта падобнае ў “Бабруйскім жыцці” з’явіцца.

Пакуль кандыдатка ў дэпутаты не вырашыла, ці складаць скаргу па факту выхаду ў друк гэтага артыкула. Але бабруйскія праваабаронцы лічаць, што ў матэрыяле дакладна ёсць моманты, па якім ёй варта звярнуцца ў суд. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства