viasna on patreon

Камянец: Адзін агітацыйны плакат на 10-тысячны райцэнтр

2008 2008-09-19T11:38:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Скарга ў ЦВК кандыдата ў дэпутаты, намесніка старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянціна Лазарэнкава, які балатуецца па Белавежскай выбарчай акрузе №8, аб тым, што яго агітацыйныя плакаты ў Камянецкім раёне зняты па распараджэнні загадчыцы ідэалагічнага аддзела Ірыны Нігерыш пры маўклівай згодзе старшыні акруговай выбарчай камісіі Віктара Грыцука, не была разгледжана на чарговым паседжанні ЦВК.

Як праінфармаваў Лазарэнкава прадстаўнік БСДП (Г) у ЦВК Іван Лабачоў, камісія не разглядала скаргу кандыдата, а толькі заявіла, што яна будзе разгледжана ў рабочым парадку. Сп. Лазарэнкаў спадзяваўся, што плакаты вернуцца на месца. Але якім было яго здзіўленне і абурэнне, калі праз 4 гадзіны пасля паседжання ЦВК з 3 ягоных агітацыйных плакатаў, што яшчэ віселі на выбарчых ўчастках, застаўся адзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства