Беларускія праваабаронцы сустрэліся з Памфілавай
1 чэрвеня ў Маскве адбылася сустрэча беларускіх праваабаронцаў з Элай Памфілавай, кіраўніком Савету пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў справе разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
У складзе дэлегацыі зь Беларусі Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага шэсьць гадоў таму апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Равяка і іншыя.
Падчас сустрэчы з Элай Памфілавай дамоўлена аб стварэньні грамадзкай беларуска-расейскай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў справе разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. Гэтая камісія будзе займацца праваабарончай дзейнасьцю — справамі палітзьняволеных і выкрадзеных палітыкаў у Беларусі, сытуацыяй са СМІ, грамадзкімі арганізацыямі і беларускім выбарчым правам.