Мазыр: “Роўныя” ўмовы агітацыі кандыдатаў і іх няроўныя магчымасці
Палеская акруговая выбарчая камісія №43 не склала аніякага плану сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Парламента з выбаршчыкамі. На запыт кандыдата ў дэпутаты М. Гаўрыленка сакратар акруговай выбарчай камісіі №43 - Валянціна Міхайлаўна Аўраменка адказала: “ Дамаўляйцеся самі з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў для правядзення сустрэч з працоўнымі калектывамі”. Маючы досвед папярэдніх выбараў, не застаецца сумнення, што ніводзін з кіраўнікоў не пагодзіцца ладзіць сустрэчы з кандыдам ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, якім з’яуляецца М. Гаўрыленка. Застаецца спадзявацца толькі на сустрэчы з людзьмі на вуліцах.
Аднак 18.09.2008 г. была арганізавана сустрэча апанента М. Гаўрыленка з выбаршчыкамі ў раёным Палацу культуры Каноплічам С.М. – старшынёй Ельскага райвыканкама. Мабыць ў гэтым выпадку старшыня выбарчай камісіі Цык Г.В. выконваў абавязкі асноўнай сваёй працы - намесніка старшыні Ельскага райвыканкама, а сакратар камісіі Аўраменка В.М. – загадчыцы ідэялагічна-арганізацыйнага аддзела Ельскага райвыканкама.
«Правабаронцы за свабодныя выбары»