“Рэкорды” Гарадзеншчыны: з 13 акругаў 6 -- безальтэрнатыўныя
Пасля таго, як намеснік старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Станіслаў Суднік заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры (балатаваўся па Лідскай выбарчай акрузе №54), колькасць безальтэрнатыўных акругаў павялічылася.
З моманту рэгістрацыі кандыдатаў на Гарадзеншчыне безальтэрнатыўных акругаў было пяць, зараз стала – шэсць. Такім чынам, ужо зараз можна віншаваць з безальтэрнатыўнай “перамогай” кандыдатаў Гарадзеншчыны:
старшыню Зельвенскага райвыканкаму Леаніда Эльяшэвіча (Ваўкавыская выбарчая акруга №48)
начальніка ўпраўлення эканомікі Лідскага райвыканкаму Тамару Клебан (Лідская выбарчая акруга №54)
першага намесніка старшыні Гарадзнская аблвыканкаму Васіля Сцяпуру (Мастоўская выбарчая акруга №56)
дырэктара РСУП «Племзавод Карэлічы» Філіпа Богуша (Наваградская выбарчая акруга №57)
дэпутата Палаты прадстаўнікоў Таццяну Голубеву (Смаргонская выбарчая акруга №59)
намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Марыю Бірукову (Шчучынская выбарчая акруга №60).
Гарадзеншчына з’яўляецца своеасаблівым “рэкардсменам” па акругах, дзе выбары пройдуць без выбару. Па ўсёй краіне безальтэрнатыўных акругаў на сённяшні дзень – 14, што складае 15 % ад іх агульнай колькасці.
“Праваабаронцы за cвабодныя выбары”