viasna on patreon

Зінаіда Ганчар сьцвярджае, што пракуратура дагэтуль не дапытала асноўных фігурантаў у справе зьнікненьня яе мужа Віктара Ганчара. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю Рацыі ў сувязі з намерам сьледства прыпыніць расьследаваньне справы зьнікненьня Ганчара і Красоўскага.

2003 2003-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зінаіда Ганчар сьцвярджае, што пракуратура дагэтуль не дапытала асноўных фігурантаў у справе зьнікненьня яе мужа Віктара Ганчара. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю Рацыі ў сувязі з намерам сьледства прыпыніць расьследаваньне справы зьнікненьня Ганчара і Красоўскага.
Зінаіда Ганчар лічыць, што да гэтага часу сьледства па справе зьнікненьня яе мужа і не вялося. Усе хадайніцтвы, накіраваныя разам з адвакатам Гары Паганяйла, сьледствам былі адхіленыя. Са словаў спадарыні Ганчар, гэта тлумачылася тым, што сьледчы ня мог дапытаць высокапастаўленых асобаў, асноўных фігурантаў па гэтай справе.
"Адна з асобаў, імя якой не аднойчы публічна называлася - пракурор Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман. Сьледчы спасылаецца на немагчымасьць дапытаць спадара Шэймана, бо яму не дазваляе службовы ранг," - адзначыла Зінаіда Ганчар. (Радыё Рацыя)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства