Ляўковіча просяць “не зневажаць і не паклёпнічаць”
Рэдакцыя рэгіянальнай газеты “Вечерний Брест” звярнулася да кандыдата ў дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Анатоля Ляўковіча з прапановай змяніць частку тэксту перадвыбарчай праграмы ці як гэта сказана ў адмысловым лісце, “прывесці адпаведнасць з арт. 47 Выбарчага кодэксу”.
Размова ідзе пра наступны абзаз праграмы кандыдата: “А што робіць улада? Пазбаўляе ільготаў пяць мільёнаў дзяцей, студэнтаў, ветэранаў, інвалідаў. Я пытаюся майго канкурэнта дэпутата А. Вялічку: чыю волю ён выконваў, галасуючы за адмену сацыяльных ільготаў мільёнам беларускіх грамадзянаў? Ён раіўся са сваімі выбаршчыкамі? Сёння ён мае нахабства паўторна балатавацца ў Парламент. Няма словаў! “Нахабству наглых поём мы славу!”. Не ў Парламент яму трэба ісці, а да падманутых ім людзей і прасіць пакаяння. Каяцца! Каяцца! Каяцца! Наша партыя правяла сотні пікетаў па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Брэсце супраць антынародных рашэнняў”.
Па меркаванні рэдакцыі газеты, гэтыя словы А. Ляўковіча не адпавядаюць патрабаванням выбарчага заканадаўства, згодна з якім “агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы, (…) выступы на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні, радыё не павінны ўтрымліваць (…) знявагаў і паклёпу ў адносінах да службовых асобаў Республікі Беларусь, кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты”.
“Вечерний Брест” папярэдзіў кандыдата Ляўковіча, што ў выпадку, калі ён добраахвотна не выправіць праграму, рашэнне аб яе публікацыі будзе прынямае пасля кансультацыяў з акруговай і Цэнтральнай камісіямі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”